Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

28.10.19

"Лёгкі хлеб"

Ужо не першы раз выхаванцы старэйшай групы №11 "Гномікі" пад кіраўніцтвам выхавальніка дашкольнай адукацыі Кулік Н.А. прапаноўвалі на суд гледачоў тэатралізаванае прадстаўленне. На гэты раз яны прэзэнтавалі спектакль па матывах беларускай народнай казкі "Лёгкі хлеб". Выхаванцы з заахвочваннем рыхтавалі ролі, касцюмы, маскі, квіткі. Напрыканцы імпрэзы юныя артысты паразважалі з гледачамі: ці сапраўды воўк паспрабаваў лёгкі хлеб, і які шлях праходзіць хлеб, каб трапіць да нас на стол. Задаволеннымі засталіся як гледачы, так і самі "артысты". Юныя акцёры былі ўзнагароджаны шчырымі апладысментамі.