Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

30.10.19

«Вытокi народнай культуры – фальклорная спадчына»

У рамках рашэння гадавой задачы ва ўстанове дашкольнай адукацыі адбыўся семінар-практыкум для педагогаў «Вытокi народнай культуры – фальклорная спадчына». Рыхтуючыся да мерапрыемства, педагогі раздзяліліся на 4 каманды: "Суніцы", "Васількі", "Чараўніцы" і "Казачнік Бай". Кожная каманда падрыхтавала сваю прэзентацыю і  хатняе заданне - цікавыя формы працы па выкарыстанні беларускай народнай казкі ва ўзаемадзеянні з выхаванцамі. Ва ўтульнай зале, за кубкам гарбаты педагогі абменьваліся педагагічным вопытам, пашыралі свой кругагляд, атрымоўвалі асалоду ад сумеснай захапляючай дзейнасці.