Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

14.02.22

Весела гуляем - транспарт вывучаем

Весела і цікава прайшоў тэматычны тыдзень “Транспарт” у старэйшай групе інтэграванага навучання і выхавання №12. У працэсе гутарак выхаванцы замацавалі ўяўленні аб транспарце, яго відах. Разам з педагогамі разважалі на тэму "Навошта машыны патрэбны людзям?", вырашалі праблемную сітуацыю "Як пазбегнуць небяспекі на дарогах?", гулялі ў дыдактычную гульню "Едзе, плавае, лётае", канструявалі з будаўнічага матэрыялу аўтамагістраль. А ў працэсе інтэграванай выяўленчай дзейнасці стваралі нескладаныя сюжэты "Паездка сяброў", "Парад караблёў".