Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

18.11.2019

“Вось якi я беларус!”

З чаго пачынаецца Радзiма – спяваецца ў знаёмай дзiцячай песнi. Калектыў Дзiцячага яслi-саду №3 г. Драгiчына вялiкую ўвагу надае патрыятычнаму выхаванню дзяцей з самага ранняга ўзросту. Выхаванцы ведаюць у якiм горадзе нарадзiлiся i жывуць, ведаюць цiкавыя мясцiны сваёй малой радзiмы. Педагогi выхоўваюць пачуццё прыналежнасцi да свайго народа, яго нацыянальных культурных традыцый.

14 лiстапада выхаванцы старэйшых групп прынялi дзел у вiктарыне “Вось якi я беларус!”, дзе прадэманстравалi свае ўяўленнi пра родны край, яго прыродныя сiмвалы. Дзецi ведаюць шмат прыказак i прымавак, казак, вершаў, песнi i пляскi свайго народа, адчуваюць смак роднай беларускай мовы. У вiктарыне прынялi ўдзел дзве каманды: “Рамонкi” i “Васiлькi”, якiя былi вельмi моцныя i не саступалi адна другой. Пераможцай стала сяброўства i любоў да Радзiмы, жаданне пашыраць свае ўяўленнi пра яе. Юныя беларусы былi ўзнагароджаны медалямi i апладысментамi гледачоў. Мерапрыемства прайшло надзвычай цiкава i пазнавальна.